МГА "Гісторыка" запрашае Вас далучыцца да валанцёрскага летніку "Любча-2007"! Гэта найлепшы спосаб адпачыць у асяродку аднадумцаў, весела правесці вольны час і ў той жа момант далучыцца да ўласнаручнага стварэння найноўшай гісторыі Беларусі! Праект аднаўлення Любчанскага замку – унікальны для нашай краіны. Дагэтуль яшчэ ніводны замак на Беларусі не адбудоўваўся выключна намаганнямі звычайных людзей. Усе працы, звязаныя з Любчанскім замкам, ад навуковых даследванняў да будаўніцтва, бескарысліва выконваюцца зусім рознымі рупліўцамі. Далучайцеся, сябры!
Летнік "Любча-2007" будзе праводзіцца з 13 па 27 жніўня. За гэты час плануецца аднавіць абарончы мур вышынёю каля 8 метраў ды добра адпачыць пасля працы. У планах на летнік таксама цікавая ролевая гульня ў Вялікае княства Любчанскае (дзякуючы якой можна будзе пажыць у атмасферы тых часоў, калі будаваўся замак, лепей пазнаёміцца з яго гісторыяй), лекцыі і прэзентацыі на розныя гістарычныя тэмы, фэст сярэднявечнай культуры, адпачынак на Нёмане ды каля вогнішча.
Каб выказаць сваё жаданне паўдзельнічаць у рэстаўрацыі Любчанскага замка ды атрымаць больш падрабязную інфармацыю, можна даслаць ліст на VКLubcza2007@gmail. com або патэлефанаваць на наступныя нумары: 755 03 70, 654 65 59 Зміцер; 604 33 56, 877 61 59 Васіль.